Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская: Лукашэнка свядома перадаў Беларусь пад уплыў Расіі ў абмен на палітычную падтрымку

12.10.2026 16:09
«Перадача Беларусі Расіі ў абмен на палітычную падтрымку была ўсвядомленым выбарам Лукашэнкі», — падкрэсліла палітык, усклаўшы на яго адказнасць за дзеянні Масквы ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская@tsikhanouskaya

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што краіна пры Аляксандры Лукашэнку ператварылася ў расійскі вайсковы плацдарм, які стварае пагрозу Украіне і Еўропе. Пра гэта яна сказала 12 кастрычніка на Варшаўскім форуме па бяспецы, паведамляе «Позірк».

— Перадача Беларусі Расіі ў абмен на палітычную падтрымку была ўсвядомленым выбарам Лукашэнкі, — падкрэсліла палітык, усклаўшы на яго адказнасць за дзеянні Масквы ў Беларусі.

Ціханоўская ў прыватнасці адзначыла, што Расія нарошчвае вайсковую прысутнасць у Беларусі, размяшчае там войскі, базы і ракетныя комплексы, а беларускія ўлады дапамагаюць Крамлю ў вайне супраць Украіны.

Паводле слоў палітыка, Лукашэнка не з’яўляецца гарантам суверэнітэту краіны, а ягоны рэжым — частка расійскай вайсковай сістэмы. Святлана Ціханоўская заклікала захоўваць санкцыі, прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку і Пуціна, а таксама падтрымліваць беларускае грамадства, якое, паводле яе, выступае супраць вайны.

эж