За студзень–верасень 2026 года ў Беларусі на працу прыехаў 47 961 замежнік. Пра гэта паведамляе Reform.news, спасылаючыся на статыстыку МУС Беларусі.
За трэці квартал колькасць працоўных мігрантаў павялічылася на 17,6 тысячы чалавек. Пасля туркменістанцаў найбольш у краіне грамадзян Расіі, Узбекістана, Украіны і Кітая.
Большасць замежнікаў — 34 343 чалавекі — працавалі без спецыяльных дазволаў. Паводле ведамства, найбольш запатрабаваныя кухары, якіх налічвалася 2684, і кіроўцы — 2614. Таксама працадаўцы наймалі жывёлаводаў, бетоншчыкаў і муляроў.
Між тым у першым паўгоддзі за мяжу паводле зарэгістраваных працоўных кантрактаў выехаў 1661 грамадзянін Беларусі. Сярод асноўных напрамкаў — Польшча, Расія і ЗША.
эж