Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіт Келаг: Лукашэнка нават не малодшы партнёр Пуціна

13.10.2026 18:32
«Мы аддаём перавагу таму, каб самалёты «Боінг» не падалі з неба», — адзначыў генерал.
Кіт КелагPAP/Marcin Obara

Былы спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны Кіт Келаг заявіў, што Лукашэнка не з’яўляецца важным партнёрам Пуціна, а Вашынгтон дасягнуў мэты ў вызваленні беларускіх палітвязняў. Пра гэта паведамляе «Белсат». Выступаючы на Варшаўскім форуме па бяспецы, амерыканскі адстаўны генерал скептычна ацаніў ролю беларускага кіраўніка ў адносінах з Масквой.

«Лукашэнку нават нельга назваць малодшым партнёрам. У іх няма моцных узброеных сілаў», — сказаў Келаг, патлумачыўшы частковае зняцце санкцый з Беларусі прагматычнымі разлікамі ЗША.

Паводле яго, Вашынгтон быў гатовы аказваць пэўныя паслугі ў абмен на вызваленне палітвязняў.

«Мы аддаём перавагу таму, каб самалёты «Боінг» не падалі з неба», — адзначыў генерал.

У чэрвені 2025 года Кіт Келаг сустракаўся з Лукашэнкам у Мінску. Пасля гэтага пачалося вызваленне зняволеных, а пазней перамовы працягнуў спецпасланнік ЗША Джон Коўл. У верасні на волю выйшлі яшчэ 25 чалавек, у тым ліку журналісты і медыяменеджары.

эж