Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціхана Осіпава будуць судзіць трэці раз за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

14.10.2026 12:30
Палітвязня ў траўні 2021 года асудзілі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пад вартай ён утрымліваецца са жніўня 2020 года.
Ціхан Осіпаўspring96.org

Палітвязня Ціхана Осіпава ўтрымліваюць за кратамі са жніўня 2020 года. У 2021 годзе яго асудзілі да 11 гадоў калоніі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У зняволенні на яго ўвесь час аказваецца ціск: яго месяцамі ўтрымліваюць у ШІЗА і ПКТ.

Як нагадвае «Вясна», палітвязня ўжо двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса, агулам дадаткова прызначыўшы яшчэ два гады і два месяцы пазбаўлення волі.

Цяпер былая палітзняволеная Антаніна Канавалава паведаміла, што супраць яго ўзбудзілі трэцюю крымінальную справу за «непадпарадкаванне».

У зняволенні ў палітвязня пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, у тым ліку з хрыбетнікам і сэрцам. Цяпер Ціхан утрымліваецца ў ШІЗА ў ваўкавыскай калоніі № 11.

Ціхана Осіпава ў траўні 2021 года асудзілі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні 2020 года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос (пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб угоне). Пад вартай Ціхан утрымліваецца з 14 жніўня 2020 года.

У 2022 годзе адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15 ініцыявала ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць палітвязня паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна прызначыла Ціхану яшчэ сем месяцаў зняволення і змяніла рэжым з узмоцненага на строгі. У сярэдзіне сакавіка ў судзе Мазырскага раёна адбыўся ўжо трэці суд над палітвязнем Ціханам Осіпавым. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса і дадалі яму яшчэ паўтара года калоніі ў дадатак да 11 гадоў і сямі месяцаў зняволення.

Цяпер былая палітзняволеная Антаніна Канавалава паведаміла, што 9 кастрычніка 2026 года ў дачыненні да палітвязня Ціхана Осіпава распачалі чарговую крымінальную справу паводле арт. 411 КК Рэспублікі Беларусь «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». У папярэдняй справе, паводле якой дадалі яшчэ паўтара года зняволення, яму ставілі ў віну больш за 25 парушэнняў.

аз

Апеляцыйны ваенны суд у Расіі пакінуў пад вартай беларуса, які абвінавачваецца ў спробе забойства вайскоўца

12.10.2026 11:30
Паводле звестак следства, забойства аднаго з вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны арганізавалі спецслужбы Украіны.