Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міжнародная федэрацыя тэніса не падтрымала вяртання зборных Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы

14.10.2026 13:30
Федэрацыя тэніса Украіны заяўляе, што «працягне працу, накіраваную на недапушчэнне вяртання Расіі і Беларусі ў міжнародныя камандныя тэнісныя спаборніцтвы».
Здымак мае ілюстрацыйны характарFoto: IGfotojonas/pixabay.com/CC0

Міжнародная федэрацыя тэніса не падтрымала вяртання зборных Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы. Галасаванне за рэзалюцыі аб аднаўленні ўдзелу расійскіх і беларускіх нацыянальных зборных у міжнародных камандных спаборніцтвах і аб аднаўленні права сяброўства тэнісных федэрацыяў гэтых краін у IFT прайшло 13 кастрычніка ў Алматы (Казахстан) на канферэнцыі і агульным сходзе федэрацыі, нагадвае «Свабода».

— Падчас гэтай сесіі рада агульнага сходу прагаласавала за захаванне прыпынення сяброўства Федэрацыі тэніса Расіі і Федэрацыі тэніса Беларусі, — гаворыцца ў прэс-рэлізе IFT.

Такім чынам, дзейныя абмежаванні застаюцца ў сіле.

Таксама Федэрацыя тэніса Украіны заяўляе, што «працягне працу, накіраваную на недапушчэнне вяртання Расіі і Беларусі ў міжнародныя камандныя тэнісныя спаборніцтвы».

Нагадаем, што некаторыя міжнародныя спартовыя федэрацыі дапусцілі беларускія зборныя на свае турніры, іншыя захоўваюць абмежаванні, звязаныя з вайной Расіі супраць Украіны, якую падтрымлівае афіцыйны Мінск.

аз