Міжнародная федэрацыя тэніса не падтрымала вяртання зборных Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы. Галасаванне за рэзалюцыі аб аднаўленні ўдзелу расійскіх і беларускіх нацыянальных зборных у міжнародных камандных спаборніцтвах і аб аднаўленні права сяброўства тэнісных федэрацыяў гэтых краін у IFT прайшло 13 кастрычніка ў Алматы (Казахстан) на канферэнцыі і агульным сходзе федэрацыі, нагадвае «Свабода».
— Падчас гэтай сесіі рада агульнага сходу прагаласавала за захаванне прыпынення сяброўства Федэрацыі тэніса Расіі і Федэрацыі тэніса Беларусі, — гаворыцца ў прэс-рэлізе IFT.
Такім чынам, дзейныя абмежаванні застаюцца ў сіле.
Таксама Федэрацыя тэніса Украіны заяўляе, што «працягне працу, накіраваную на недапушчэнне вяртання Расіі і Беларусі ў міжнародныя камандныя тэнісныя спаборніцтвы».
Нагадаем, што некаторыя міжнародныя спартовыя федэрацыі дапусцілі беларускія зборныя на свае турніры, іншыя захоўваюць абмежаванні, звязаныя з вайной Расіі супраць Украіны, якую падтрымлівае афіцыйны Мінск.
аз