Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У снежні Анджэй Пачобут зноў плануе ехаць у Беларусь (ФОТА)

14.10.2026 17:45
Пра гэта польскі актывіст і былы палітвязень рэжыму Лукашэнкі заявіў падчас сустрэчы са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта.
Анджэй Пачобут PAP/Marian Zubrzycki

Анджэй Пачобут надоечы наведаў Лодзь і распавёў пра рэпрэсіі ў Беларусі. У 2023 годзе журналіст і актывіст польскай меншасці быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму ў Беларусі. Ён правёў у беларускай турме амаль пяць гадоў і быў вызвалены ў красавіку гэтага года.

Учора ён сустрэўся са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта і распавёў пра прапаганду, маніпуляцыі гісторыяй і злоўжыванне законам з боку аўтарытарных уладаў Беларусі.

Анджэй Пачобут сустрэўся са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта. PAP/Marian Zubrzycki Анджэй Пачобут сустрэўся са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта. PAP/Marian Zubrzycki

Сітуацыя ў Беларусі за апошнія гады не палепшылася, але Анджэй Пачобут спадзяецца, што яна пачне мяняцца.

— Цяпер дзейнасць Саюза палякаў у Беларусі вельмі абмежаваная — без параўнання з тым, што было да 2020 года. Я спадзяюся, што палітыка заходніх дзяржаваў у дачыненні да Беларусі прычыніцца да таго, што прастора для нашай дзейнасці будзе пашырацца, — заявіў Анджэй Пачобут.

Справа Анджэя Пачобута стала адным з самых вядомых прыкладаў рэпрэсій супраць польскай меншасці ў Беларусі. Актывіст правёў у зняволенні ў агульнай складанасці 1 860 дзён, але, як ён сам падкрэсліў, плануе ехаць у Беларусь у снежні.

IAR/аз