Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вечар памяці Наталлі Адамовіч адбудзецца ў Варшаве

15.10.2026 14:58
Наталля Адамовіч памерла 7 верасня 2026 года.
 .
Наталля Адамовіч. Здымак з сайта «Нашай Нівы».

Вечар памяці філолага, захавальніцы спадчыны Алеся Адамовіча, музейнай супрацоўніцы Наталлі Адамовіч пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве 18 кастрычніка, паведамляе «Белсат».

Падчас мерапрыемства арганізатары прапануюць узгадаць працу Наталлі Адамовіч з сямейным архівам пісьменніка Алеся Адамовіча, адданасць музею Якуба Коласа і падтрымку ініцыятыў, што захоўваюць памяць пра Адамовіча. Да вечара створаная мемарыяльная старонка.

Тых, хто жадае далучыцца да падзеі, чакаюць у Музеі Вольнай Беларусі а 14:00.

Наталля Адамовіч — адзіная дачка беларускага пісьменніка і гуманіста Алеся Адамовіча. Яна нарадзілася 30 красавіка 1954 года, афіцыйнай датай нараджэння лічылася 1 траўня. Паводле адукацыі яна была філолагам-беларусісткай, да апошніх дзён працавала ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, займалася яго архівамі.

Наталля Адамовіч памерла 7 верасня 2026 года.

вс