Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусам для паездкі ў Польшчу спатрэбіцца мець больш грошай  

15.10.2026 15:17
У Польшчы хочуць у некалькі разоў павялічыць суму, якую павінны мець пры сабе замежнікі, якія ўязджаюць у краіну.
500  .
500 польскіх злотых.крыніца: Narodowy Bank Polski

Новыя патрабаванні прадугледжаныя праектам пастановы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны, паведамляе партал MOST.

Цяпер замежнікі, якія прыязджаюць у Польшчу на тэрмін да чатырох дзён, павінны мець прынамсі 300 злотых (69 еўра) або эквівалент у іншай валюце. Для даўжэйшага знаходжання патрабуецца не менш за 75 злотых (17 еўра) на дзень. Праект прапануе павялічыць гэтыя сумы для паездкі працягласцю да чатырох дзён — да 1 тыс. злотых (229 еўра); для даўжэйшай паездкі — да 300 злотых (69 еўра) на кожны дзень.

У выпадку, калі выдаткі на знаходжанне аплачвае прымаючы бок або чалавек прыязджае на турыстычнае мерапрыемства ці спартыўнае спаборніцтва, яму трэба будзе мець прынамсі 130 злотых (30 еўра) на дзень, але не менш за 650 злотых (149 еўра) агулам.

Для грамадзян, якія едуць на вучобу або для навуковых даследаванняў, прапанаваны мінімум — 2 тыс. 20 злотых (463 еўра). Замест пацвярджэння наяўнасці грошай можна будзе прад’явіць дакумент аб прызначэнні стыпендыі.

Замежніку, які ўязджае з суседняй з Польшчай краіны, трэба будзе мець яшчэ прынамсі 200 злотых (46 еўра) на зваротны білет або прад'явіць раней набыты білет.

Пацвердзіць наяўнасць сродкаў можна будзе дарожным чэкам, банкаўскай даведкай пра ліміт крэдытнай карты або інфармацыяй пра стан рахунку ў банку Польшчы ці іншай краіны ЕС.

Змены не закрануць тых, хто ўязджае па дазволе на жыхарства, рабочай візе або візе, выдадзенай уладальніку Карты паляка.

Пастанова набудзе моц праз 30 дзён пасля падпісання міністрам.

вс