Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BELPOL паведаміў пра атаку на сайт пасля выхаду дакладу пра мілітарызацыю Беларусі

15.10.2026 17:04
Арганізацыя паведаміла, што звесткі пра крыніцы арганізацыі на сайце не захоўваюцца.
.
Хакер.Shutterstock/Gorodenkoff

Другія суткі на сайт BELPOL адбываецца масіраваная атака. У арганізацыі мяркуюць, што яна звязаная з выхадам дакладу пра мілітарызацыю Беларусі, уцягванне беларускай эканомікі ў ваенна-прамысловую сістэму і наступствы палітыкі рэжыму.

Паведамляецца, што хакеры спрабуюць атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі сайта і ўмяшацца ў яго працу, інфармуе «Еўрарадыё».

У BELPOL кажуць, што звесткі пра крыніцы арганізацыі на сайце не захоўваюцца. На ім толькі размяшчаюцца матэрыялы для публічнага распаўсюду. Адпаведна, спробы атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі не пагражаюць адчувальнай інфармацыі, заяўляюць у арганізацыі.

вс