Расійскія ўдарныя беспілотнікі зноў фіксавалі ў паветранай прасторы Беларусі паблізу ўкраінскай мяжы. Паводле інфармацыі «Флагштока», з 13 па 15 кастрычніка ў Гомельскую вобласць заляцелі як мінімум пяць дронаў.
Жыхары памежных населеных пунктаў рэгулярна чуюць выбухі, ад якіх, паводле іх слоў, трасуцца не толькі вокны, але і сцены.
Паводле інфармацыі выдання, вечарам 13 кастрычніка рэактыўны беспілотнік праляцеў праз выступ Брагінскага раёна па маршруце, які выкарыстоўваўся і раней. Яшчэ адзін дрон рухаўся па аналагічнай траекторыі ў ноч на 15 кастрычніка.
Каля 04:07 15 кастрычніка ўкраінскі Тэлеграм-канал «Рында маніторыць» паведаміў пра рэактыўны беспілотнік, які прыляцеў з Бранскай вобласці і прайшоў міма паўднёвых ускраін Гомеля ў напрамку вёскі Рудня Марымонава. Далейшы лёс БЛА не ўдакладняецца.
Прыкладна праз паўгадзіны іншы рэактыўны беспілотнік перасек мяжу ў раёне Любеча, праляцеў над Гомельскай вобласцю і вярнуўся ва Украіну ў напрамку Прыпяці. Днём 15 кастрычніка яшчэ адзін ударны беспілтнік з Беларусі рухаўся ўздоўж мяжы Жытомірскай вобласці.
Напрыклад, за суткі 14 кастрычніка Паветраныя сілы УС Украіны чатыры разы паведамлялі аб пралёце груп рэактыўных БПЛА і адзінкавых дронаў на поўначы Чарнігаўшчыны ўздоўж мяжы з Беларуссю. Пралятаючы міма Добрушскага, Гомельскага, Лоеўскага і Брагінскага раёнаў беспілотнікі затым накіроўваюцца альбо ў Кіеўскую, альбо ў Жытомірскую вобласць. Днём 15 кастрычніка група рэактыўных БПЛА зноў чатыры разы прайшла па такім маршруце. Апошні раз — каля 15:47 у напрамку Кіеўшчыны.
Жыхары гомельскага памежжа рэгулярна чуюць выбухі. Па версіі выдання, яны могуць быць звязаныя са спробамі ўкраінскіх вайскоўцаў збіваць беспілотнікі на суседняй тэрыторыі.
вс