Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча хоча прадоўжыць ільготы пры выдачы віз беларусам на 2027 год

19.10.2026 19:03
У агульным парадку збор за заяву на нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі, якія падаюць дакументы ў сваёй краіне, прапануецца захаваць на ўзроўні 60 еўра, а для гуманітарных візаў пакінуць нулявую стаўку.
 .
Беларускія пашпарты.Здымак: Беларуская служба Польскага радыё

МЗС Польшчы прапануе падоўжыць ільготы пры выдачы візаў для беларусаў на 2027 год. Гэта прадугледжана праектам пастановы аб паніжаных консульскіх зборах, паведамляе партал MOST.

У агульным парадку збор за заяву на нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі, якія падаюць дакументы ў сваёй краіне, прапануецца захаваць на ўзроўні 60 еўра, а для гуманітарных візаў пакінуць нулявую стаўку.

Таксама да канца 2027 года МЗС мае намер прадоўжыць дзеянне нулявой стаўкі за прыём і разгляд заяў для дзяцей ад 12 да 18 гадоў і асоб ва ўзросце да 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных мерапрыемствах, якія арганізуюцца некамерцыйнымі арганізацыямі.

Нагадаем, у Польшчы хочуць павялічыць суму, якую павінны мець пры сабе замежнікі для ўезду ў краіну.

вс