Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мiнску будуць судзіць 17-гадовага юнака за «гераізацыю нацызму»

20.10.2026 15:01
Xлопец, як адміністратар аднаго з даступных Telegram-каналаў, два гады вырабляў і публікаваў «дэструктыўнае змесціва».
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Следчым камітэце Беларусі паведамілі аб завяршэнні расследавання супраць 17-гадовага ўдзельніка алімпіядаў у гісторыі, які «публічна апраўдваў злачынствы нацысцкага рэжыму, адмаўляючы пэўныя гістарычныя факты», паведамляе «Свабода».

Як вынікае з паведамлення, хлопец як адміністратар аднаго з даступных Telegram-каналаў два гады вырабляў і публікаваў «дэструктыўнае змесціва», а таксама матэрыялы, што распальвалі нацыянальную варожасць, і ілюстраваў іх «нацысцкай сімволікай і атрыбутыкай». Юнака ўзялі пад варту.

— Абвінавачаны выхоўваўся ў поўнай сям’і, характарызаваўся высокай акадэмічнай паспяховасцю і быў удзельнікам прадметных алімпіядаў, у тым ліку ў гісторыі. Названыя абставіны сведчаць аб тым, што юнак меў дастатковы аб’ём ведаў, цалкам усведамляў характар і маштаб злачынстваў, учыненых нацыстамі на акупаваных тэрыторыях, а таксама бесчалавечную сутнасць нацысцкай ідэалогіі, — адзначылі ў Следчым камітэце.

aз

Павел Латушка: Лукашэнка спрабуе пераканаць Захад зняць санкцыі і аднавіць гандаль з Беларуссю

15.10.2026 12:30
Унутраная сітуацыя застанецца нязменнай. Ці варта Захаду заплюшчваць на ўсё гэта вочы? — задумоўваецца палітык.