Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзяржабвінаваўца па справе Анджэя Пачобута стаў суддзёй

20.10.2026 18:05
У 2023 годзе Польшча ўнесла яго ў санкцыйны спіс як датычнага да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Дзяніс Корда grodnonews.by

34‑гадовага пракурора Дзяніса Корду прызначылі суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяць гадоў. Ён падтрымліваў абвінавачанне ў шэрагу палітычных спраў і знаходзіцца пад польскімі санкцыямі. Корду прызначылі ўказам № 355, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 кастрычніка, паведамляе «Наша Ніва».

Да гэтага Корда працаваў пракурорам аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці. Ён быў дзяржаўным абвінаваўцам у справе журналіста і актывіста Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута. Таксама падтрымліваў абвінавачанне ў справах кіроўцы Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Арановіча і Аксаны Ляпко, якую пазней памілавалі.

У 2023 годзе Польшча ўнесла Корду ў санкцыйны спіс як датычнага да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. У абгрунтаванні польскія ўлады назвалі яго прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі і заявілі, што яго ўезд і знаходжанне ў Польшчы ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы.

Анджэя Пачобута ў лютым 2023 года асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў межах абмену зняволенымі паміж Беларуссю і Польшчай.

aз