Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі за восеньскі прызыў у войска на тэрміновую службу плануюць накіраваць 10 тысяч чалавек

22.10.2026 12:20
У Беларусі штогод праходзяць два прызывы — восеньскі і вясновы, на кожны падпісваюцца асобныя ўказы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Zerkalo.io/Tut.by

Планавае адпраўленне грамадзян, прызваных на тэрміновую службу, у злучэнні і вайсковыя часткі Узброеных сілаў распачалося 22 кастрычніка, паведамляе «Свабода» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле інфармацыі ведамства, агулам у верасні–лістападзе ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і вайсковыя фармаванні плануюць накіраваць каля 10 тысяч чалавек.

У першы дзень у войскі будуць накіраваныя каля 1 тысячы прызыўнікоў — у сілы спецыяльных аперацый, Мінскую вайсковую камендатуру, 361-ю асобную базу аховы і абслугоўвання ў Мінску, 72-і аб’яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў (вайсковае мястэчка Печы ў Барысаве, Мінская вобласць).

У гэты ж перыяд на службу ў рэзерве плануюць прызваць каля 600 чалавек. Прысяга запланаваная на 21 лістапада.

Летась падчас восеньскага прызыву у войскі таксама былі накіраваныя каля 10 тысяч навабранцаў.
У Беларусі штогод праходзяць два прызывы — восеньскі і вясновы, на кожны падпісваюцца асобныя ўказы.

За ўхіленне ад службы прадугледжана адказнасць паводле арт. 435 Крымінальнага кодэксу (за ххіленне ад мерапрыемстваў па прызывк на вайсковую службу).

Паводле звестак Вярхоўнага суду Беларусі, колькасць грамадзян, якіх прыцягваюць да адказнасці паводле гэтага артыкула, змяншаецца. У 2016 годзе паводле арт. 435 КК былі асуджаныя 676 чалавек, у 2023-м — 266.

На пачатку 2023 года былі зніжаныя патрабаванні да стану здароўя грамадзян пры вызначэнні прыдатнасці да вайсковай службы.

Вясной Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на вайсковую службу афіцэраў запасу.

Пасля 2022 года ўлады Беларусі паступова рэфармавалі заканадаўства, што цяпер дазваляе значна хутчэй правесці мабілізацыю, а таксама спрашчае прызыў у войска салдатаў тэрміновай службы.

аз


Беларусы сярод замежнікаў, якіх Расія найбольш ахвотна вярбуе на вайну

20.10.2026 16:01
Ва Украіне паведамілі, у якіх краінах Расiя найчасцей вярбуе наймітаў на вайну.