Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анатоль Лябедзька назваў тры прыярытэты ў працы беларускай дэлегацыі ў Еўрапарламенце

22.10.2026 17:45
Сярод галоўных прыярытэтаў таксама вызначэнне стратэгіі Еўрасаюза па Беларусі на 2027 год.
Анатоль Лябедзька YouTube-канал Святланы Ціханоўскай/скрыншот

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падвёў вынікі двух дзён працы ў Еўрапейскім парламенце, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Сярод галоўных прыярытэтаў палітык вылучыў, між іншым, падрыхтоўку канферэнцыі высокага ўзроўню ў снежні, якая дапаможа вызначыць стратэгію Еўрасаюза па Беларусі на 2027 год.

Наступная справа, гэта пытанне рэстытуцыі маёмасці.

— Беларускі рэжым выкарыстоўвае ўсе формы рэпрэсій, улічваючы і канфіскацыю па палітычна матываваных справах нерухомасці і ўласнасці, якія належыць беларусам. Для нас важнае, каб гэтая тэма стала, спачатку, часткай павесткі дня міжнародных арганізацый, а Еўрапарламент — тут важная састаўляючая. Ну і пасля гэтага, трэці крок — практычныя дзеянні, — заявіў палітык.

Трэці важны прыярытэт — інтэграцыя беларусаў за мяжой і рэалізацыя рэкамендацый Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы на нацыянальным узроўні.

Паводле Анатоля Лябедзькі, тут вельмі важна, каб Еўрапарламент падштурхоўваў нацыянальныя ўрады і парламенты, рэалізаваць згаданыя рэкамендацыі на практыцы.

аз