Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падвёў вынікі двух дзён працы ў Еўрапейскім парламенце, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.
Сярод галоўных прыярытэтаў палітык вылучыў, між іншым, падрыхтоўку канферэнцыі высокага ўзроўню ў снежні, якая дапаможа вызначыць стратэгію Еўрасаюза па Беларусі на 2027 год.
Наступная справа, гэта пытанне рэстытуцыі маёмасці.
— Беларускі рэжым выкарыстоўвае ўсе формы рэпрэсій, улічваючы і канфіскацыю па палітычна матываваных справах нерухомасці і ўласнасці, якія належыць беларусам. Для нас важнае, каб гэтая тэма стала, спачатку, часткай павесткі дня міжнародных арганізацый, а Еўрапарламент — тут важная састаўляючая. Ну і пасля гэтага, трэці крок — практычныя дзеянні, — заявіў палітык.
Трэці важны прыярытэт — інтэграцыя беларусаў за мяжой і рэалізацыя рэкамендацый Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы на нацыянальным узроўні.
Паводле Анатоля Лябедзькі, тут вельмі важна, каб Еўрапарламент падштурхоўваў нацыянальныя ўрады і парламенты, рэалізаваць згаданыя рэкамендацыі на практыцы.
аз