Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BelPol: Прыхільнікі дыялогу з Лукашэнкам рыхтуюць зварот да ЕС аб далучэнні да «гуманітарнага трэку» ЗША

23.10.2026 14:36
Прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар лічыць небяспечным перанос такой схемы на адносіны Беларусі з Еўрасаюзам. 
.     .
Ілюстрацыя. Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка.Фота: прэс-служба А. Лукашэнкі.

Група прыхільнікаў перамоў з афіцыйным Мінскам неўзабаве можа выступіць з адкрытым лістом да Еўрасаюза. Яны прапануюць далучыцца да амерыканскага «гуманітарнага трэку», звязанага з вызваленнем беларускіх палітвязняў.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік BELPOL, былы супрацоўнік сілавых структур Беларусі Уладзімір Жыгар. На яго думку, сапраўдная мэта ініцыятывы — дамагчыся паслаблення еўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

ЗША ўжо вядуць перамовы з Мінскам аб вызваленні палітвязняў. Адным з элементаў гэтага працэсу стала абмеркаванне санкцыйных паслабленняў у абмен на вызваленне людзей. 

Жыгар лічыць небяспечным перанос такой схемы на адносіны Беларусі з Еўрасаюзам. Ён ставіць пытанне, хто гарантуе спыненне рэпрэсій пасля зняцця абмежаванняў і як санкцыі будуць адноўленыя ў выпадку новых арыштаў.

Асобна прадстаўнік BELPOL нагадвае пра падтрымку Мінскам расійскай ваеннай машыны і праблемы беларусаў, вымушаных пакінуць краіну.

Пакуль адкрыты ліст не апублікаваны, а яго магчымыя падпісанты невядомыя.

эж