Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

 «Літаратура і мастацтва» перастане выходзіць як асобная газета пасля амаль 94 гадоў існавання

23.10.2026 18:18
Першы нумар «Літаратуры і мастацтва» выйшаў 26 лютага 1932 года. Выданне прыпынялася толькі падчас Другой сусветнай вайны.
        1988
Менавіта у газеце «Літаратура і мастацтва» у чэрвені 1988 года быў надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці».

З 2027 года беларуская газета «Літаратура і мастацтва» перастане выходзіць як самастойнае выданне і стане дадаткам да «Звязды», а асобная падпіска на яе будзе скасавана.

«Радыё Свабода» паведамляе, што змены адлюстраваны ў падпісным каталогу на першае паўгоддзе 2027 года. Адначасова літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман» і «Маладосць» будуць выходзіць толькі двойчы на год замест шасці разоў.

Першы нумар «Літаратуры і мастацтва» выйшаў 26 лютага 1932 года. Выданне прыпынялася толькі падчас Другой сусветнай вайны.

Газета адыграла важную ролю ў беларускім нацыянальным адраджэнні. Менавіта тут у чэрвені 1988 года быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці», які раскрыў праўду пра масавыя расстрэлы пад Мінскам.

З 2002 года рэдакцыйная палітыка выдання знаходзіцца пад дзяржаўным кантролем.

Скарачэнне літаратурнай прэсы адбываецца на фоне падзення накладаў, змяншэння колькасці газетных кіёскаў і рэпрэсій супраць дзеячаў культуры.

эж


Мастацтвазнавец Валеры Буйвал: Артыкул «Курапаты – дарога смерці» стаў каталізатарам нацыянальнага адраджэння ў Беларусі

02.06.2023 14:42
35 год таму, дзякуючы артыкулу, шырокім колам насельніцтва Беларусі ўпершыню стала вядома аб забойстве дзясяткаў тысяч чалавек супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты.