Былы палітвязень, культурны дзеяч Павел Белавус упершыню за амаль пяць гадоў сустрэўся з жонкай і дзецьмі. Відэа доўгачаканай сустрэчы ён апублікаваў у сацыяльных сетках.
Сузаснавальнік Symbal.by і культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба» быў арыштаваны ў лістападзе 2021 года. Яго асудзілі на 13 гадоў калоніі. 16 верасня 2026 года Белавус выйшаў на волю ў выніку перамоў паміж рэжымам Аляксандра Лукашэнкі адміністрацыяй ЗША і цяпер жыве ў Варшаве.
Сам Белавус падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго падчас зняволення, і заклікаў не забываць пра тых, хто яшчэ не выйшаў на волю. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі зараз налічваецца, як найменей, 885 палітычных вязняў.
эж