Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі працягваюць працаваць рэтранслятары, з дапамогай якіх Расія б'е па Украіне 

24.10.2026 16:41
Беларусь узгадняе з Расіяй уключэнне рэтранслятараў падчас запускаў беспілотнікаў. Частка абсталявання мабільная і перыядычна змяняе месцазнаходжанне.
. .
Ілюстрацыя. Рэтранслятар.Фота: fainaidea.com

Беларускія ўлады працягваюць дазваляць Расіі выкарыстоўваць рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі для кіравання ўдарнымі беспілотнікамі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, якога цытуе «Укрінформ». Абсталяванне ўзмацняе сігналы і дапамагае расійскім дронам наносіць удары па ўкраінскіх гарадах.

Паводле Дземчанкі, Беларусь узгадняе з Расіяй уключэнне рэтранслятараў падчас запускаў беспілотнікаў. Частка абсталявання мабільная і перыядычна змяняе месцазнаходжанне.

Пры гэтым украінскія памежнікі не фіксуюць перакідвання дадатковых расійскіх войскаў у Беларусь або канцэнтрацыі беларускіх падраздзяленняў каля мяжы.

Нагадаем, у чэрвені прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запатрабаваў ад дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адключыць рэтранслятары, прыгразіўшы зрабіць гэта самастойна. Пазней Зяленскі паведаміў пра іх адключэнне, аднак неўзабаве зноў з'явіліся паведамленні пра працу абсталявання.

эж