Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Віталь Трыгубаў

25.10.2026 09:58
У баях за Украіну загінулі каля 100 беларускіх добраахвотнікаў.
Беларускі добраахвотнік Віталь Трыгубаў.

19 кастрычніка падчас выканання баявога задання ва Украіне загінуў 34-гадовы беларускі добраахвотнік Віталь Трыгубаў з пазыўным «Вітушка». Паводле Беларускага добраахвотніцкага корпуса, у апошнім баі ён прыкрыў сабой пабрацімаў з батальёна Hatred.

Як паведамляе «Наша Ніва», Трыгубаў быў актывістам «Маладога фронту», удзельнічаў у абароне Курапатаў і неаднаразова падвяргаўся затрыманням у Беларусі. Пасля пераследу ён пакінуў Беларусь і незадоўга да расійскага ўварвання пераехаў у Вільню. Аднак у лютым 2022 года адправіўся абараняць Украіну ад расійскай агрэсіі.

Віталь Трыгубаў ваяваў у беларускіх падраздзяленнях «Волат» і «Тэрор», пазней далучыўся да Беларускага добраахвотніцкага корпуса.

Ягоны знаёмы, прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар, назваў загінулага сапраўдным патрыётам і добрым сябрам.

Паводле ацэнкі былой кіраўніцы Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве Святланы Шацілінай, у баях за Украіну загінулі каля 100 беларускіх добраахвотнікаў.

эж