Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пытанні вырашаюцца — Рыбакоў пра аднаўленне працы амбасады ЗША ў Мінску

26.10.2026 09:05
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН закрануў таксама пытанне адкрыцця прамых авіязносін з ЗША.
Валянцін Рыбакоўbelta.by

Беларусь абмяркоўвае з амерыканскім бокам пытанні адкрыцця прамых авіязносін. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, паведамляе дзяржаўнае агенцтва «БЕЛТА».

Валянцін Рыбакоў адзначыў, што такія пытанні, як адкрыццё прамых авіярэйсаў, заўсёды вырашаюцца вельмі доўга. Напрыклад, казахстанскія авіялініі працуюць над адкрыццём прамых авіязносін з ЗША ўжо восем гадоў.

— Каб адкрыць прамы рэйс, неабходна вырашыць шэраг розных пытанняў — гэта і пытанні бяспекі, пытанні сертыфікацыі самалётаў і пілотаў, асабовага складу аэрапорта і гэтак далей. Таму мы працуем. Гэта адно з тых пытанняў, якія мы пастаянна абмяркоўваем, — расказаў дыпламат.

Каментуючы магчымыя тэрміны аднаўлення работы пасольства ЗША ў Беларусі, Валянцін Рыбакоў звярнуў увагу, што амерыканская дыпмісія ў Мінску афіцыйна ніколі не закрывалася.

— Пасольства з'ехала з Беларусі, пераехала ў Літву. Як амерыканскі бок тады сцвярджаў, у сувязі з пытаннямі бяспекі. Пачаліся ваенныя дзеянні на тэрыторыі суседняй Украіны, і пад гэтай падставай яны перабраліся ў Літву. Амерыканскія дыпламаты маюць усе неабходныя дакументы — візы, дазволы. Што да вяртання пасольства, амерыканцы перад намі паставілі пэўныя пытанні, якія, з іх пункту гледжання, дазволяць ім цалкам перабрацца ў Мінск. Пытанні вырашаюцца, — заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН.

аз 

Рыбакоў аб ходзе перагавораў з ЗША: асобныя пытанні вырашаны цалкам, некаторыя – у працэсе

22.10.2026 14:21
На наступным тыдні ў Нью-Ёрку пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН разлічвае чарговы раз сустрэцца з амерыканскай дэлегацыяй.