27 кастрычніка ў Дубліне адбудзецца канферэнцыя «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць», паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.
Сярод выступоўцаў — кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская, дзяржаўны міністр Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне Томас Бірн, ірландская даследчыца, журналістка і тэлевядоўца Дойран Ні Глахайн, прафесар паліталогіі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта Донаха О’Біхан.
Таксама ўдзел у канферэнцыі возьмуць пісьменнікі, даследчыкі і дзеячы культуры абедзвюх краін.
На мерапрыемстве абмяркуюць: барацьбу за незалежнасць Беларусі і Ірландыі, захаванне і адраджэнне нацыянальных моваў і культуры, ролю літаратуры, мастацтва і адукацыі ў нацыянальнай свядомасці, уплыў рэпрэсій, падзей 2020 года і вайны на беларускую ідэнтычнасць і падтрымку беларускай культуры дыяспарай і еўрапейскімі партнёрамі.
Канферэнцыю ладзяць МЗС Ірландыі, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства пройдзе ў межах старшынства Ірландыі ў Радзе Еўрасаюза і стане часткай ірландскай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі.
аз