Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Швейцарскі суд прызнаў экс-байца спецназу вінаватым у выкраданні праціўніка Лукашэнкі

26.10.2026 12:45
Сваякі зніклых палітыкаў абскардзілі гэтае рашэнне.
Юрый Гараўскікрыніца: dw.com/ru/v-shvejcarii-budut-sudit-jeks-bojca-belorusskogo-sobra-garavskogo/a-61928805

Экс-байца беларускага спецназа прызналі вінаватым у выкраданні праціўніка Лукашэнкі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Новы Час». Суд над Юрыем Гараўскім адбыўся ў швейцарскім Санкт-Галене.

Гісторыя цягнецца ўжо сем гадоў. Гараўскі прызнаўся ў датычнасці да лукашэнкаўскага «эскадрона смерці» ў 2019 годзе, калі прасіў палітычнага прытулку ў Швейцарыі.

Суд, які адбыўся ў 2023 годзе, палічыў, што некаторыя з паказанняў беларус прыдумаў. Суддзя прыйшоў да высновы, што Гараўскі, верагодна, служыў у спецназе, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца няяснай. Паводле суддзі, «магчыма, ён чуў пра гэта ад калег».

Сваякі зніклых палітыкаў абскардзілі гэтае рашэнне. 26 кастрычніка Гараўскага прызналі вінаватым у выкраданні бізнесоўца Анатоля Красоўскага. За гэта яго пакаралі двума гадамі пазбаўлення свабоды ўмоўна.

Пры гэтым апраўдальны прысуд па справе пра знікненне былога кіраўніка МУС Беларусі Юрыя Захаранкі пакінулі ў сіле.

вс