Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

АПК удастоіў узнагарод семярых беларускіх і замежных дзеячаў

26.10.2026 17:17
Сярод узнагароджаных — беларускі журналіст і былы палітвязень Ігар Карней.
Медаль «Гонар і годнасць»крыніца: Аб'яднаны пераходны кабінет

Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) уганараваў узнагародамі семярых замежных і беларускіх дзеячаў за «шматгадовую працу на карысць Беларусі, захаванне беларускай культуры, абарону свабоды слова і падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа». Пра гэта паведамляе «Позірк».

Адпаведная пастанова №31 прынятая 24 кастрычніка.

Медалём «Гонар і годнасць» узнагароджаны беларускі журналіст і былы палітвязень Ігар Карней — за «асабістую мужнасць у абароне свабоды слова і шматгадовую працу ў галіне журналістыкі».

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаныя шэсць чалавек: беларускі выдавец і грамадскі дзеяч Ігар Іваноў, гісторык і даследчык балтыйскага рэгіёну Мэцью Кот, дацкі юрыст і грамадскі дзеяч Ёнатан Шахт Галінг Нільсэн, беларуская грамадская даследчыца Надзея Нортан, кангрэсмен ЗША Браян Фіцпатрык і беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і мецэнат Павел Шаўцоў.

Медаль «Гонар і годнасць» заснаваны АПК у лютым 2023 года. Ім узнагароджваюць за выключныя заслугі перад Беларуссю.

вс