Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты ў грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі. Яны былі схаваныя ў вагоне з люстэркамі, паведамляе польская мытня. Пра гэта піша Reform.news.
У пункце пропуску «Кузніца» на беларуска-польскай мяжы цягнік праверылі пры дапамозе сканера. У адным з вагонаў, у якім перавозіліся люстэркі, знайшлі 2 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў больш за 40 тыс. злотых (9 тыс. еўра).
Цыгарэты канфіскаваныя. Мытнікі дапыталі лакаматыўную брыгаду. Распачатае расследаванне.
вс