Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка расказаў, на каго з расіян падобныя беларусы

27.10.2026 11:33
«Гэта адны і тыя ж людзі».
  ,    .
Памеранскі шпіц Умка, Лукашэнка і яго генералы.скрыншот/Пул першага

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Пецярбурга Аляксандрам Бягловым адбылася ў Мінску 27 кастрычніка. Лукашэнка прапанаваў ставіць супрацоўніцтва Беларусі з Пецярбургам і Ленінградскай вобласцю ў прыклад, паведамляе «Наша Ніва».

— Людзі ў нас адукаваныя, разумныя. Я заўсёды прэзідэнту Расіі кажу, што калі беларусы на кагосьці вельмі падобныя, гэта ленінградцы. Гэта адны і тыя ж людзі, — сказаў ён.

Ён дадаў, што «няма больш людзей, якія б больш пацярпелі ў апошняй вайне, чым беларусы і ленінградцы».

вс