Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Пецярбурга Аляксандрам Бягловым адбылася ў Мінску 27 кастрычніка. Лукашэнка прапанаваў ставіць супрацоўніцтва Беларусі з Пецярбургам і Ленінградскай вобласцю ў прыклад, паведамляе «Наша Ніва».
— Людзі ў нас адукаваныя, разумныя. Я заўсёды прэзідэнту Расіі кажу, што калі беларусы на кагосьці вельмі падобныя, гэта ленінградцы. Гэта адны і тыя ж людзі, — сказаў ён.
Ён дадаў, што «няма больш людзей, якія б больш пацярпелі ў апошняй вайне, чым беларусы і ленінградцы».
вс