Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ініцыятыва MALDZIS набыла карціну знакамітага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва, які паходзіў з Гомеля

27.10.2026 16:00
Працы Міхаіла Кікоіна захоўваюцца ў прыватных і музейных зборах у Францыі, ЗША, Японіі, Ізраілі ды іншых краінах свету.
  ,   MALDZIS     . 27  2026 . , .
Карціна Міхаіла Кікоіна, якую ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі. 27 кастрычніка 2026 года. Варшава, Польшча. Фота: Таццяна Капітонава / MALDZIS

Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі карціну знакамітага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва — Міхаіла Кікоіна (1892 год Гомель — 1968 год Парыж), які паходзіў з Гомеля.

Карціна носіць назву «Партрэт жанчыны», датуецца 1918–1920 гадамі. Яна выканана ў тэхніцы алейнага жывапісу на дошцы. Яна мае авальную форму і падпісаная аўтарам.
Гэта ранні парыжскі перыяд творчасці мастака, калі ён яшчэ жыў у інтэрнаце бедных мастакоў «La Ruche» і толькі пачынаў набываць прызнанне.

Твор Кікоіна быў набыты на сродкі Паўла Данэйкі, Івана Шылы, а таксама мецэнаткі, якая пажадала застацца неназванай.

7 лістапада карціну можна будзе пабачыць на канферэнцыі TEDxUlicaMińskaWomen у Варшаве.

У будучыні набыты ініцыятывай твор плануецца перадаць у Музей гісторыі Гомеля ў якасці грамадскага падарунка. У гомельскіх музеях няма жывапісных твораў Кікоіна.

Працы Міхаіла Кікоіна захоўваюцца ў прыватных і музейных зборах у Францыі, ЗША, Японіі, Ізраілі ды іншых краінах свету. У Беларусі яны ёсць у Нацыянальным мастацкім музеі і ў карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

аз