Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе

27.10.2026 17:01
28‑гадовы ўраджэнец Барысава ўзяў рэванш за паразу на сёлетнім чэмпіянаце Еўропы.
Кірыл Маскевіч Автор: sportpanorama - https://sportpanorama.by/Files/%D0%95%D0%B4%D0%B8%D0%BD%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0/131051030_404635134071957_9183611967816960713_n.jpg, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=109969092

Беларускі барэц Кірыл Маскевіч заваяваў золата ў вагавой катэгорыі да 97 кілаграмаў на чэмпіянаце свету ў Астане. У фінале 26 кастрычніка ён перамог расіяніна Артура Саргсяна з лікам 7:1, паведамляе «Наша Ніва».

28‑гадовы ўраджэнец Барысава ўзяў рэванш за паразу на сёлетнім чэмпіянаце Еўропы: тады ў паядынку за бронзу мацнейшым быў Саргсян.

Для Маскевіча гэта другі тытул чэмпіёна свету, але ўпершыню ён заваяваў золата непасрэдна на спаборніцтвах. У 2021 годзе беларус прайграў фінал прадстаўніку Сербіі Зурабу Датунашвілі. Пазней суперніка дыскваліфікавалі за парушэнне антыдопінгавых правілаў, і залаты медаль перайшоў Маскевічу.

—Сёння я ўпершыню стаў на найвышэйшую прыступку п’едэстала, — сказаў спартовец пасля перамогі. Летась на чэмпіянаце свету ў Заграбе ён заваяваў бронзу.

аз