Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латвія плануе падоўжыць забарону на нерэгулярныя аўтобусныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь і Расію

27.10.2026 18:02
Цяперашнія абмежаванні дзейнічаюць да 31 кастрычніка 2026 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвія плануе на год прадоўжыць забарону на міжнародныя нерэгулярныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі ў Беларусь і Расію, паведамляе «Delfi».

Паводле крыніцы, тэрмін дзеяння забароны будзе падоўжаны з 1 лістапада 2026 года па 31 кастрычніка 2027 года.

Забарона распаўсюджваецца на ўсіх перавозчыкаў, незалежна ад краіны рэгістрацыі юрыдычнай асобы або транспартнага сродку.

Цяпер абмежаванні дзейнічаюць да 31 кастрычніка 2026 года.

Абмежаванні на рэгулярныя пасажырскія перавозкі пакуль не ўведзены, аднак падрыхтаваны папраўкі да закона аб аўтаперавозках, якія прадугледжваюць забараніць з 10 студзеня 2027 года рэгулярныя і нерэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі ў Расію і Беларусь, а таксама міжнародныя транзітныя перавозкі праз тэрыторыю Латвіі.

Улады тлумачаць забарону неабходнасцю абароны дзяржаўнай і грамадскай бяспекі.

аз