Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская: Не трэба спрачацца, хто больш хоча вызвалення людзей

28.10.2026 08:03
Кіраўніца АПКБ адгукнулася на ліст за вызваленне палітвязняў, падзякавала падпісантам і патлумачыла, чаму для вызвалення патрэбны ціск на рэжым.
 ,
Святлана Ціханоўская, ведэазварот з нагоды ліста за вызваленне палітвязняўкрыніца: tsikhanouskaya.org

У сваім відэазвароце Святлана Ціханоўская адгукнулася на ліст за вызваленне палітвязняў. Яна падтрымала патрабаванні вызваліць людзей і спыніць рэпрэсіі, расказала пра працу з міжнароднымі партнёрамі і патлумачыла, чаму для вызвалення патрэбныя і ціск, і перамовы.

— Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падпісаў ліст за вызваленне палітвязняў. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх былых палітвязняў – і тых, хто падпісаў ліст, і тых, хто выказвае сумневы. І я сама падпісала б яго, бо падзяляю ваш боль і выказаныя патрабаванні — вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі, каб усе маглі вярнуцца дадому. Яны справядлівыя. І я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб ваш голас быў пачуты. Не трэба спрачацца, хто больш хоча вызвалення людзей. Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог.

У вiдэазвароце Ціханоўская адзначыла таксама, што «рэжым выдатна разумее, што трэба зрабіць, каб санкцыі з Беларусі былі знятыя, але гэтага не робіць» і патлумачыла, што «неабходна працягваць ціск, каб рэжыму было таксама балюча, як і людзям, якія цяпер незаконна сядзяць у турме».

Нагадаем, 73 былыя беларускія палітвязні звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўнікоў Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі з заклікам актывізаваць намаганні дзеля вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Ініцыятаркамі звароту сталі былая галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава і праваабаронца Марфа Рабкова.

Сярод падпісантаў — Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Наста Лойка, Андрэй Аляксандраў і іншыя вядомыя беларусы.

Аўтары заклікаюць заходнія краіны выкарыстоўваць дыпламатычныя механізмы і перамовы з Мінскам дзеля вызвалення людзей. Пры гэтым яны падкрэсліваюць недапушчальнасць прымусовага вывазу вызваленых за мяжу.

Ліст выклікаў дыскусію ў дэмакратычным асяроддзі адносна магчымых наступстваў перамоваў з рэжымам Лукашэнкі і эфектыўнасці такога падыходу.

яс