Грамадзяніна Беларусі і Чэхіі Віталя Дзямідчыка прыгаварылі да шасці гадоў калоніі ў Беларусі. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла кіраўнік Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.
Вядома, што 52-гадовага Дзямідчыка затрымалі ў чэрвені гэтага года, пасля таго, як ён прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Падставай для крымінальнага пераследу сталі грашовыя ахвяраванні, у тым ліку Палку імя Каліноўскага.
Віталь Дзямідчык прызнаны палітвязнем.
вс