Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Я не вінаваты!» — канцэрт Вольнага Хору, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў

29.10.2026 10:25
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — чорная дата ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры.
.
..

За адну ноч ва ўнутранай турме НКУС расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі і нацыянальнай эліты, у тым ліку 22 літаратараў.

30 кастрычніка Вольны Хор выступіць у касцёле святой Ганны ў Варшаве з адмысловай праграмай, прысвечанай Ночы расстраляных паэтаў. У канцэрце таксама прымуць удзел беларускія акторы. Акрамя песень, прагучаць вершы расстраляных паэтаў і аповеды пра жыццё і творчасць беларускіх аўтараў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій.

У гэты вечар хор заспявае творы на вершы забітых паэтаў — Алеся Дудара, Цішкі Гартнага і Міхася Чарота. Прагучаць таксама творы аўтараў, якія прайшлі праз суды, турмы, лагеры і вымушаную эміграцыю, але засталіся на беларускай культурнай глебе: Міколы Куліковіча, Наталлі Арсенневай, Міколы Равенскага, Міхася Кавыля, Сяргея Новіка-Пеюна і іншых.

У канцэрце прагучаць творы Уладзіміра Тэраўскага — беларускага кампазітара і дырыжора першага беларускага хору, расстралянага ў 1938 годзе. А таксама творы сучасных беларускіх кампазітараў, якія, нягледзячы на вымушаную эміграцыю, не згубілі сувязі з Радзімай і працягваюць ствараць і прасоўваць беларускую культуру за мяжой.

Падчас канцэрта адбудуцца прэм’еры твораў сучасных беларускіх паэтаў і кампазітараў, напісаныя ў турмах.

ав