Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны апублікавала спіс 49 расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў, задзейнічаных у стварэнні нізкаарбітальнай спадарожнікавай сістэмы «Рассвет» – расійскага аналага «Starlink», паведамляе reform.news.
Дадзеныя аб прадпрыемствах апублікаваны на партале War&Sanctions.
Сістэма «Рассвет» уключае арбітальную групоўку нізкаарбітальных спадарожнікаў, наземную інфраструктуру кіравання, шлюзавыя станцыі і абаненцкія тэрміналы для стацыянарных і рухомых аб'ектаў. У праекце задзейнічаны структуры Раскосмасу і Мінабароны РФ, IT-кампаніі, вытворцы мікраэлектронікі, навуковыя цэнтры.
Галоўнае прадпрыемства, якое рэалізуе праект, — расійскае ТАА «Бюро 1440», якое ўваходзіць у IT-кангламерат «ІКС Холдынг».
Прадпрыемствы холдынгу вырабляюць кампаненты, сонечныя панэлі, абаненцкае абсталяванне, друкаваныя платы, электронныя модулі і іншыя складнікі сістэмы.
У спісе тры беларускія прадпрыемствы: ЗАТ «Аэракасмічныя прыборы», РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі» і яго філіял «Белінтэрсат».
Па дадзеных ГУР, ЗАТ «Аэракасмічныя прыборы« ажыццяўляе стварэннне прататыпаў кампанентаў для сістэмы «Рассвет». У траўні 2026 года філіял ЗТЭМ «Белінтэрсат» заключыў з ТАА «Бюро 1440» пагадненне аб стратэгічным партнёрстве, якое прадугледжвае інтэграцыю нізкаарбітальнай спадарожнікавай сістэмы шырокапалоснай перадачы даных «Рассвет» у тэлекамунікацыйную інфраструктуру Беларусі.
аз