Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Белавія» скардзіцца на страты з-за закрыцця аэрапортаў у Расіі

30.10.2026 11:12
«Белавія» губляе «велізарныя сумы» праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб’ектах у РФ, заявіла прадстаўніца кампаніі.
   Airbus A330-200   .
Далёкамагістральны шырокафюзеляжны самалёт Airbus A330-200 авіякампаніі «Белавія» .Крыніца: t.me/belavia_official

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» нясе страты праз вайну Расіі супраць Украіны, вынікае са слоў прадстаўніцы кампаніі Кацярыны Радзішэўскай.

Адказваючы на пытанне пра выдаткі, у прыватнасці, праз дронавыя атакі Украіны па аб’ектах у РФ, у выніку якіх перыядычна прыпыняюць працу расійскія аэрапорты, Радзішэўская сказала: «Безумоўна, так. Парадак [страт] ацаніць складана, але гэта велізарная сума».

Паводле яе слоў, у другой палове 2026 года часцей мела месца закрыццё аэрапортаў у РФ. Прадстаўніца «Белавія» нічога не сказала пра прычыны, чаму УСУ атакуюць расійскую інфраструктуру з дапамогай БПЛА.

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл