Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вярхоўны суд прызнаў Аляксандра Буглая вінаватым у генацыдзе беларускага народа

30.10.2026 16:01
Яго справа стала восьмай справай аб «генацыдзе беларускага народа».
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Аляксандр Буглай прызнаны вінаватым у генацыдзе беларускага народа паводле арт. 127 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Позірк» са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суда ад 30 кастрычніка.

Суд устанавіў «больш за 33 эпізоды» злачыннай дзейнасці Буглая, у тым ліку наўмыснае пазбаўленне жыцця не менш за 174 чалавекаў, уключаючы не менш за 27 дзяцей і заведама састарэлых, а таксама знішчэнне вёсак у Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.

Суд прызнаў даказаным, што Буглай здзейсніў злачынства. Паколькі абвінавачаны памёр (у 1990 годзе), суд вынес прысуд без прызначэння пакарання ў адпаведнасці з ч. 3 арт. 468-24 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Прысуд можа быць абскарджаны або апратэставаны ў апеляцыйнай інстанцыі Вярхоўнага суда на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння.

Аляксандр Буглай нарадзіўся ў 1910 годзе ў Нясвіжскім раёне (Мінская вобласць), пасля вайны пазбег пакарання, эміграваўшы ў ЗША. Яго справа стала восьмай справай аб «генацыдзе беларускага народа». Яна была накіраваная ў Вярхоўны суд 22 ліпеня, разглядалася там з пачатку верасня.

аз