Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Беларусі плануюць адкрыць авіязносіны з ЗША

31.10.2026 13:30
Аб гэтым заявіў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Ігар Голуб.
   Airbus A330-200   .
Далёкамагістральны шырокафюзеляжны самалёт Airbus A330-200 авіякампаніі «Белавія» .Крыніца: t.me/belavia_official

Гаворачы аб адносінах са Злучанымі Штатамі пасля зняцця санкцый, чыноўнік зазначыў, што «ўжо сёння можна гаварыць аб новых набыццях» для «Белавія» — аднак не ўдакладніў, пра што менавіта размова. Акрамя таго, сказаў Голуб, «з'явіліся зрухі ў тэхнічным абслугоўванні гэтых самалётаў».
Асобна ён адзначыў авіязносіны з ЗША, якія стаяць «у плане і перспектыве». Раней прамыя рэйсы з Беларусі ў Амерыку не ляталі.

— Пытанне ідзе толькі ў станоўчым ключы. Чакаецца яшчэ большае нарошчванне ўзаемадзеяння, зняцце асобных абмежаванняў, адкрыццё авіязносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі, якое стаіць у нас у плане і перспектыве. Таму будзем толькі вітаць, калі гэта будзе значна хутчэй з боку нашых партнёраў, — сказаў Голуб.

Раней пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў заявіў, што для адкрыцця прамых рэйсаў з ЗША «неабходна вырашыць цэлы шэраг розных пытанняў».

— Казахскія авіялініі адкрываюць свой рэйс у ЗША. Працэс у іх працягваецца вось на сённяшні момант ужо восем гадоў. Таму што для таго, каб адкрыць прамы рэйс, неабходна вырашыць цэлы шэраг розных пытанняў, — адзначыў Рыбакоў. — Гэта і пытанні бяспекі, пытанні сертыфікацыі і самалётаў, і пілотаў, асабовага складу, аэрапорта і гэтак далей, і гэтак далей, і гэтак далей. Таму, ведаеце, ну, мы працуем, гэта таксама адно з тых пытанняў, якія мы ўвесь час абмяркоўваем, — заявіў Рыбакоў.

Нагадаем, ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Белавія» 4 лістапада 2025 года. Нацыянальны авіяперавозчык па-ранейшаму знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

Люстэрка/ав