Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

1 лістапада ўпершыню з сярэдзіны сакавіка на мяжы Беларусі і ЕС не зафіксаваная актыўнасць нелегальных мігрантаў

02.11.2026 21:01
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. 
     .
Польскія снайперы на мяжы з Беларуссю.Фота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

1 лістапада стала першым пасля 15 сакавіка днём, калі суседнія краіны Еўрасаюза на працягу сутак не зафіксавалі актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз масіву даных іх пагранічных службаў.

Такім чынам, перыяд бесперапыннага міграцыйнага ціску склаў 230 дзён. Ён быў абумоўлены галоўным чынам пастаяннымі спробамі нелегалаў пранікнуць у Латвію – 221 дзень запар, пачынаючы з 25 сакавіка.

З пачатку года суседнія краіны ЕС зарэгістравалі амаль 15 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі: Латвія – 12,6 тыс., Літва – 1,8 тыс., Польшча – 0,5 тыс.

Па выніках 10 месяцаў мінулага года актыўнасць мігрантаў была вышэйшай у 2,8 раза.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта «паклікалі», а сам ЕС «душыць» Мінск санкцыямі.

вс