Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сайт Каардынацыйнай рады за 18 дзён атакавалі 312 разоў

03.11.2026 13:53
Атакі вяліся са 119 IP-адрасоў, зарэгістраваных у 29 краінах.
.
Хакер.Shutterstock/Gorodenkoff

Сайт Каардынацыйнай рады атакавалі 312 разоў цягам 18 дзён — з 16 кастрычніка па 2 лістапада. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на віцэ-спікера Каардынацыйнай рады Яўгена Андрэйчыка.

Сярод спробаў доступу было дзевяць увайсці на сайт з дапамогай фальшывых даных.

Паведамляецца, што атакі вяліся са 119 IP-адрасоў, зарэгістраваных у 29 краінах.

— Пры гэтым частка запытаў паступала праз VPN, прамежкавыя сеткі і воблачныя серверы, таму вызначыць фактычнае месцазнаходжанне іх адпраўнікаў на падставе гэтых даных немагчыма, — адзначае Андрэйчык.

Усе зафіксаваныя спробы несанкцыянаванага доступу былі прадухіленыя і сайт працягвае працаваць у штатным рэжыме.

вс