13 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачнецца завочны суд па справе Юрыя Белавусава, паведамляе Reform.news.
Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы.
Юрый Белавусаў служыў ва Узброеных сілах Украіны па кантракце са жніўня 2022 года. У кастрычніку 2022 года яго затрымалі ва Украіне па абвінавачанні ў выкраданні чалавека, катаваннях і пагрозе забойствам. У чэрвені 2023 года суд у Кіеве прызнаў яго вінаватым у катаваннях і прыгаварыў да пяці гадоў умоўна з выпрабавальным тэрмінам на тры гады.
Тым часам рэжым Лукашэнкі не чапае наёмнікаў, якія ўдзельнічаюць у вайне на боку Расіі — яны не хаваюцца і нават спакойна даюць інтэрв'ю.
вс