Аляксандр Лукашэнка прапанаваў узнагародзіць Дональда Трампа Нобелеўскай прэміяй міру за тое, што той нібыта ратуе чалавецтва ад ядзернай вайны. Пры гэтым ЗША ён абвінаваціў у захопе Нікаласа Мадура дзеля нафты. Дасталося ад Лукашэнкі і міжнародным арганізацыям, у тым ліку тым, у якіх удзельнічае Беларусь. Гэтыя заявы прагучалі 3 лістапада на Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведамляе «Белсат».
— Палітыка прэзідэнта Трампа палярызуе свет і выклікае, што тут хаваць, абгрунтаваную крытыку. Але ж Трамп сваімі дзеяннямі, хай і супярэчлівымі, па сутнасці, пакуль утрымлівае свет ад трэцяй сусветнай вайны, якая можа разгарэцца ў ядзернай форме. І за акіянам ад гэтага ўжо не схаваешся, — заявіў Лукашэнка.
Пасля гэтага ён прапанаваў узнагародзіць Трампа.
— Ды ўжо толькі за тое, каб Трамп не дазволіў еўрапейцам развязаць ядзерны канфлікт, яму варта даць прэмію міру. Няхай бы ён атрымаў гэтую прэмію. Хоча чалавек — трэба даць, — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго, амерыканскі прэзідэнт «сам таго не разумеючы» стрымлівае «матухну-Еўропу» ад трэцяй сусветнай вайны.
Аднак сам Лукашэнка Нобелеўскую прэмію міру атрымліваць не збіраецца. Больш за тое, ён упэўнены, што і Сяргей Лаўроў зрабіў бы гэтаксама.
— Калі б мне гэтую прэмію прапанавалі або Сяргею Лаўрову, мы дакладна адмовіліся б ад яе. У тым шэрагу ўжо сорамна знаходзіцца, — заявіў Лукашэнка.
вс