Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка прапанаваў даць Трампу Нобелеўскую прэмію міру, а сам бы адмовіўся: «Сорамна»

03.11.2026 17:11
«Няхай бы ён атрымаў гэтую прэмію. Хоча чалавек — трэба даць».
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў узнагародзіць Дональда Трампа Нобелеўскай прэміяй міру за тое, што той нібыта ратуе чалавецтва ад ядзернай вайны. Пры гэтым ЗША ён абвінаваціў у захопе Нікаласа Мадура дзеля нафты. Дасталося ад Лукашэнкі і міжнародным арганізацыям, у тым ліку тым, у якіх удзельнічае Беларусь. Гэтыя заявы прагучалі 3 лістапада на Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведамляе «Белсат».

— Палітыка прэзідэнта Трампа палярызуе свет і выклікае, што тут хаваць, абгрунтаваную крытыку. Але ж Трамп сваімі дзеяннямі, хай і супярэчлівымі, па сутнасці, пакуль утрымлівае свет ад трэцяй сусветнай вайны, якая можа разгарэцца ў ядзернай форме. І за акіянам ад гэтага ўжо не схаваешся, — заявіў Лукашэнка.

Пасля гэтага ён прапанаваў узнагародзіць Трампа.

— Ды ўжо толькі за тое, каб Трамп не дазволіў еўрапейцам развязаць ядзерны канфлікт, яму варта даць прэмію міру. Няхай бы ён атрымаў гэтую прэмію. Хоча чалавек — трэба даць, — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, амерыканскі прэзідэнт «сам таго не разумеючы» стрымлівае «матухну-Еўропу» ад трэцяй сусветнай вайны.

Аднак сам Лукашэнка Нобелеўскую прэмію міру атрымліваць не збіраецца. Больш за тое, ён упэўнены, што і Сяргей Лаўроў зрабіў бы гэтаксама.

— Калі б мне гэтую прэмію прапанавалі або Сяргею Лаўрову, мы дакладна адмовіліся б ад яе. У тым шэрагу ўжо сорамна знаходзіцца, — заявіў Лукашэнка.

вс