У Мінску пачалася IV Мінская міжнародная канферэнцыя па пытаннях еўразійскай бяспекі. На яе, сярод іншых, прыбыў генеральны сакратар АБСЕ, паведамляе Радыё «Свабода».
У канферэнцыі ўдзельнічаюць больш за 40 дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.
Форум адкрыў Аляксандр Лукашэнка. Перад ім ён правёў сустрэчу з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліоглу, які таксама ўдзельнічае ў канферэнцыі.
Паводле БелТА, Ферыдун Сінірліоглу заявіў Лукашэнку, што Беларусь адыгрывае важную ролю з пункту гледжання абменаў ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай, якія адбываюцца апошнім часам.
Папярэднія генеральныя сакратары АБСЕ наведвалі Мінск у 2002, 2010 і 2019 гадах.
вс