Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве арганізуе навагодняе свята для дзяцей беларускіх палітвязняў і добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне. На ялінку плануюць запрасіць 50 дзяцей, для якіх збіраюць 2100 еўра на святочныя падарункі.
Як паведамляе Музей Вольнай Беларусі, святочная праграма ўжо падрыхтаваная: дзяцей чакаюць казачныя героі, беларускія песні, карагоды і салодкі стол.
Адзін падарунак каштуе каля 40 еўра. Арганізатары падкрэсліваюць, што дапамагчы можна любой сумай: нават невялікае ахвяраванне набліжае свята. Пакуль сабрана 440 еўра. Калі грошай атрымаецца больш, музей запросіць дадатковых удзельнікаў.
Ахвярадаўцам прапануюць памятныя сувеніры і падзякі, а пасля свята арганізатары абяцаюць фінансавую справаздачу.
Падтрымаць ініцыятыву можна праз дабрачынную платформу Gronka.
эж