Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рада Еўропы раскрытыкавала Мінск  за недастатковую барацьбу з гандлем людзьмі

04.11.2026 16:14
За 2022–2025 гады ў Беларусі афіцыйна выявілі 1161 пацярпелага ад гандлю людзьмі і звязаных з гэтым  злачынстваў.
Ілюстрацыйны здымакCouncil of Europe/Public Domain

Рада Еўропы раскрытыкавала ўлады Беларусі за недастатковую барацьбу з гандлем людзьмі, асабліва сярод мігрантаў. Нягледзячы на дзясяткі тысяч замежнікаў, якія прыбылі ў Беларусь і спрабавалі трапіць у Еўрасаюз, сярод іх афіцыйна не выявілі ніводнай ахвяры эксплуатацыі.

Як паведамляе Рада Еўропы, эксперты GRETA (Група экспертаў Савета Еўропы па супрацьдзеянні гандлю людзьмі (Group of Experts on Action against Trafficking in Human Beings) лічаць, што дзяржаўная статыстыка Беларусі не адлюстроўвае рэальнага маштабу праблемы.

За 2022–2025 гады ў Беларусі афіцыйна выявілі 1161 пацярпелага ад гандлю людзьмі і звязаных злачынстваў. Большасць складалі дзеці, а амаль 97% ахвяр зазналі сексуальнай эксплуатацыі. Пры гэтым ніводнаму пацярпеламу не забяспечылі бясплатнага прафесійнага адваката, а кампенсацыі атрымалі толькі двое.

Эксперты заклікалі Беларусь гарантаваць прававую дапамогу, узмацніць кантроль за працаўладкаваннем мігрантаў і правяраць рызыку эксплуатацыі перад дэпартацыяй замежнікаў.

reform.news/эж