Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі запусцілі інтэрнэт-паслугу экспрэс-дастаўкі аптэчных тавараў

05.11.2026 12:20
Рэцэптурныя прэпараты можна забраніраваць на сайце, але забраць іх трэба ў аптэцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. hosny salah/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальны аператар паштовай сувязі РУП «Белпошта» і РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» запусцілі сумесны праект, які дазваляе ажыццяўляць экспрэс-дастаўку неабходных аптэчных тавараў у любы населены пункт краіны, чытаем на сайце Мінздароўя Беларусі.

Як запэўніваюць улады, гэта наступны этап развіцця першай дзяржаўнай інтэрнэт-аптэкі PHARMAMALL.BY і працяг працы па павышэнні даступнасці лкаў для грамадзян.

Пры дапамозе сэрвісу можна атрымаць безрэцэптурныя лекавыя сродкі (уключаныя ў пералік Міністэрства аховы здароўя), тавары для прыгажосці, здароўя і догляду, якія патрабуюць тэмпературнага рэжыму захоўвання не ніжэй за +15 °С.

Дастаўка дадому рэцэптурных прэпаратаў па-ранейшаму заканадаўча не дапускаецца — іх можна забраніраваць на сайце і забраць у аптэцы.

Таксама сэрвісам не прадуелкджвае дастаўкі спіртазмяшчальных лекавых сродкаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту звыш 25%.

аз