Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва адправіла назад у Беларусь сем тон радыеактыўных лісічак

05.11.2026 15:30
Сістэма радыяцыйнага кантролю спрацавала, калі грузавік набліжаўся да пункта пропуску.
ЛісічкіRita/pixabay.com/CC0 Public Domain

На памежным пункце Меднікі літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну грузавіка, які перавозіў больш за сем тон радыеактыўных грыбоў з Беларусі. Груз лісічак быў адпраўлены назад у Беларусь.

Як паведаміла Літоўская памежная служба, грузавіком кіраваў 36-гадовы грамадзянін Беларусі з часовым дазволам на пражыванне ў Літве. Падчас агляду транспартнага сродку спрацавала сістэма радыяцыйнага кантролю. У выніку дадатковай праверкі была выяўленая наяўнасць радыеактыўнага ізатопа цэзію-137.

Свежыя лісічкі былі спакаваныя ў драўляныя скрыні. Пасля кансультацыі з літоўскім Цэнтрам радыяцыйнай бяспекі было прынята рашэнне аб забароне ўезду транспартнага сродку на тэрыторыю краіны. Грузавік разам з грузам адправілі назад у Беларусь.

Груз не быў арыштаваны з-за хуткапсавальнага характару тавару.

Усяго ў грузавіку знаходзіліся 7128 кг лісічак — 2376 скрыняў па 4 кілаграмы. Магутнасць дозы на паверхні грузу дасягала 0,06 мкЗв/г пры прыродным радыяцыйным фоне 0,02 мкЗв/г.

IAR/аз