Малдова разглядае магчымасць увядзення віз для грамадзян 11 краін, у тым ліку Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Васіле Тофан. Паводле яго, такая мера патрэбная, каб узгадніць візавую палітыку краіны з правіламі Еўрасаюза.
Канкрэтных тэрмінаў увядзення віз прэм’ер не назваў, падкрэсліўшы, што Малдова мае намер працягваць еўрапейскую інтэграцыю і павінна прымаць рашэнні, неабходныя для прасоўвання на гэтым шляху.
Паводле справаздачы Еўракамісіі, цяпер грамадзяне 11 дзяржаў, у тым ліку Беларусі і Расіі, могуць уязджаць у Малдову без віз, хоць для паездак у ЕС ім патрэбныя візавыя дакументы. Брусель чакае, што Кішынёў паступова ліквідуе гэтыя разыходжанні.
Падобныя змены ўжо адбываюцца ў іншых краінах — кандыдатах на ўступленне ў ЕС. Чарнагорыя з 1 лістапада ўвяла візы для беларусаў і расіян, а Албанія скасавала пастаянны бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі. Малдова пакуль толькі разглядае такую магчымасць.
эж